Надмагільная пліта і рэдкія выданні Яна Баршчэўскага паказаны ў Нацыянальнай бібліятэцы

23.07.2021

Выстава "Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей" адкрылася ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі. Упершыню ў Мінску можна ўбачыць не так даўно знойдзеную ва Украіне надмагільную пліту пісьменніка. Таксама на выставе каштоўныя артэфакты з фондаў бібліятэкі – прыжыццёвыя выданні Яна Баршчэўскага: зборнікі "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", альманах "Незабудка". Нягледзячы на вялікую цікавасць у Беларусі да асобы і творчасці пісьменніка, гэтыя творы дагэтуль застаюцца недастаткова вывучанымі з-за адсутнасці вартых даверу крыніц. Выстава будзе доўжыцца ўсяго тыдзень – да 29 лiпеня.

Фота: belta.by