Слухайце 24-25 ліпеня

23.07.2021 

Сябры, у суботу, 24 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы французскага джазавага гітарыста Джанга Рэйнхардта;
- у 02:00 – творы Карла Марыі Вэбера для кларнета;
- у 06:10 – запісы аркестраў Польшчы і Чэхаславакіі;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: сустрэча з протаіерэем Мікалаем Леўшуком;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Юрася Свіркі;
- у 08:15 – канцэрт “Аранхуэс” Хаакіна Радрыга;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: медыяцыя (частка 2);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Прыгоды Чыпаліна” паводле Джані Радары (1 частка);
- у 11:00 – “Планета “Культура”: грузінская кухня;
- у 11:30 – запісы народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: кіраўнік GP Solutions, мецэнат праекта “Свет класічнай музыкі” Марыя Бандарэнка;
- у 13:00 – запісы народнага артыста Савецкага Саюза Эміля Гілельса;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі Les Boreades de Montreal, а таксама запісы Хары Коніка;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – пазаабрадавая беларуская песенная лірыка;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з акцёрам Тэатра-студыі кінаакцёра Сяргеем Лапаніцыным;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Паліна Віярдо, Марыс Ліепа;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Вера Паніна;
- у 19:00 – опера “Паяцы” Руджэра Леанкавала;
- у 20:30 – апавяданне Івана Чыгрынава “На пыльнай дарозе”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хмарка”;
- у 21:10 – творы паэта-песенніка Міхаіла Матусоўскага;
- у 21:30 – радыёспектакль “Выбачайце, калі ласка” па п’есе Андрэя Макаёнка;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Фенікс”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 25 ліпеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага трубача Крыса Боці;
- у 06:10 – запісы Гровера Вашынгтана;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Юрася Свіркі (працяг);
- у 08:15 – запісы рускага спевака Фёдара Шаляпіна;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Прыгоды Чыпаліна” паводле Джані Радары (частка 2);
- у 11:00 – “Кругасвет”: Куба;
- у 11:30 – фрагмент Пятнаццатай санаты Франца Шуберта;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: рэжысёр Анастасія Грыненка;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра English Consort, а таксама запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з удзельніцамі гурта “Варган” Антанінай Емяльянчык і Ганнай Разінай;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: тэрыторыя былога гета;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – доктар культуралогіі, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Смолік;
- у 17:30 – Скрыпічны канцэрт Ігара Стравінскага;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Міліца Кор’юс;
- у 19:00 – камічную оперу Гаэтана Даніцэці “Рыта”;
- у 20:30 – апавяданне Агаты Крысці “Загадкі Маркет Бэйсінг”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра цуды;
- у 21:10 – запісы італьянскай спявачкі Мільвы;
- у 21:30 – радыёспектакль “Гарачае лета” паводле Сяргея Грахоўскага;
- у 23:10 – творы Франсіса Пуленка.
У праграме магчымы змены.