10 стэндаў, прысвечаных Элізе Ажэшка, з'явіліся на вуліцах Гродна

26.07.2021

10 інфармацыйных стэндаў пра жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшка ўсталяваў у горадзе над Нёманам Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Яны з'явіліся ў тых месцах, што звязаны з рознымі момантамі жыцця знакамітай пісьменніцы: у мікрараёне Вішнявец, парку Румлёва, на вуліцах Парыжскай Камуны, Карла Маркса, Карбышава і вуліцы Элізы Ажэшка. Турыстычныя стэнды ўсталяваны ў рамках міжнароднага трансгранічнага праекта праграмы "Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020" і ў адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама. Даследчыкі абяцаюць, што са з'яўленнем новых ведаў пра жыццё пісьменніцы стэнды будуць абнаўляцца. А зараз вядзецца работа над стварэннем сайта, прысвечанага Элізе Ажэшка. Расказвае дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Купалаўскага ўніверсітэта, куратар праекта Віталь Карнялюк.

Фота: belta.by