"Зоры-зараніцы" ‒ выстава маляваных дываноў, створаных сучаснымі мастакамі

27.07.2021

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава маляваных дываноў "Зоры-зараніцы"У экспазіцыі ‒ творы мастачак Жанны Ільюшкінай, Ірыны Князевай і Ірыны Церашковай. Маляванкі яднаюць мінулае і сучаснасць, спалучаюць народную эстэтыку, міфалогію і легенды роднага краю, захоўваюць традыцыі нашых продкаў. "Але сучасныя маляванкі адрозніваюцца ад тых, што вырабляліся раней"‒ сцвярджае куратар выставы Алеся Іназемцава.

На адкрыцці выставы прайшоў паказ фільма "Маляваны рай", у якім распавядалася пра Алёну Кіш – творцу, якая адна з першых звярнула ўвагу на традыцыі стварэння маляваных дываноў. Але вядомыя і іншыя мастакі, дзякуючы якім маляванкі захаваліся і выйшлі на прафесійны ўзровень. Працягвае Ірына Князева.

Выстава "Зоры-зараніцы" адкрыта да 12 верасня. Падчас яе працы запланаваны экскурсіі, а таксама творчыя заняткі для дзяцей. 

Фота: ncsm.by