Карнавальны мюзікл "Фігаро", у якім змяшаюцца класіка і глэм-рок, прэзентуюць у Мінску

27.07.2021

Прэм’еру “Фігаро” пакажа заўтра тэатр “Тэрыторыя мюзікла”. Жанр пастаноўкі вызначаны як мюзікл-пастыча, у якім пераплялілся XVIII і XXI стагоддзі, спакуса і дзіцячая наіўнасць, жорсткасць нораваў і чысціня пачуццяў. У спектаклі гучаць Моцарт і Расіні, а побач з імі – глэм-рок, пранізлівыя поп-балады, эстэтыка дарк-кабарэ. Расказвае рэжысёр Анастасія Грыненка.

У любоўнай камедыі памылак, поўнай інтрыг, героі танчаць, спяваюць, валяюць дурня, не заўважаючы, як на іх насоўваецца навальніца. Сюжэт разгортваецца з хуткасцю сціснутай спружыны. Яскравая карнавальная дзея, прыпраўленая гратэскам, сентыментальным сумам і сучаснямі алюзіямі вядзе да зусім нечаканага фіналу. У галоўных ролях Арцём Пінчук, Ксенія Харашкевіч, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Зміцер Якубовіч, Ілона Казакевіч, Дзяніс Нямцоў і іншыя.

Фота: musicals.by