Слухайце ў эфіры 28 ліпеня

27.07.2021 

Шаноўныя, сераду, 28 ліпеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Мірэй Мацье;
- у 02:00 – музыка Эдварда Грыга;
- у 06:10 – творы ў выкананні амерыканскага эстраднага спевака Бобі Вінтана;
- у 09:00 – запісы Лучана Павароці, мелодыі Сяргея Картэса, Мікіса Тэадаракіса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагменты опер Руджэра Леанкавала, спевы Юрыя Бастрыкава, Сяргея Франкоўскага, Ірыны Журынай, Хасэ Карэраса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Дораці Донеган 1957 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак Віктар Нямцоў;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць кампазітара Аляксандра Колкера;
- у 14:05 – песні з кінафільмаў Уладзіміра Басава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: канадскі гурт The Tenors;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – доктар культуралогіі, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Смолік;
- у 15:15 – творы айчыннага кампазітара, народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык –
“Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны Генадзя Цітовіча пра Дзмітрыя Лукаса, вершы Пятра Глебкі ў аўтарскім прачытанні;
- у 17:30 – творы Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні Маўрыцыа Паліні;
- у 19:00 – музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Сарока, воўк і зайчаняткі”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: славутыя фрагменты опер у выкананні беларускіх артыстаў;
- у 23:30 – запісы Ігара Талькова.
У праграме магчымы змены.