Дзень горада ў Брэсце

28.07.2021

Брэст сёння адзначыць 77-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У праграме ‒ ускладанне кветак да помніка "Вызваленне" на плошчы Перамогі і да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. Таксама сёння адкрыюць мурал Герою Савецкага Саюза Пятру Гаўрылаву, у Парку культуры і адпачынку зладзяць выставу ваеннай тэхнікі, Брэсцкі духавы аркестр выступіць з канцэртам "Памяць сэрца". "Шэраг падзей пройдзе ў бібліятэках абласнога цэнтра", ‒ расказала начальнік аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама Святлана Сямашка. 

Фота: planetabelarus.by