29 ліпеня: казачніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая

28.07.2021 

Чацвер, 29 ліпеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай спявачкі Тэльмы Х’юстан;
- у 02:00 – музыка французскага кампазітара Эмануэля Шабрые;
- у 06:10 – запісы гурта The Beatles;
- у 09:00 – музычныя творы Рыхарда Вагнера, Мікалая Рымскага-Корсакава, Іагана Себасцьяна Баха, Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”;
- у 11:30 – фрагмент Чацвёртай сімфоніі Сяргея Танеева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі Канстанціна Арбеляна ў выкананні аркестра пад яго кіраўніцтвам;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая;
- у 13:05 і 21.10 – песні расійскага кампазітара Ігара Крутога;
- у 14:05 – творчасць кампазітара Аляксандра Колкера;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар, піяніст Фларыян Крыстл;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: тэрыторыя былога гета;
- у 15:15 – інструментальная музыка Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў з рэпертуару ансамбля духавых інструментаў “Спадчына” і ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы пра лета ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент радыёперадачы аб прэм’еры спектакля “Канстанцін Заслонаў”, фрагмент пастаноўкі “Кароль Лір”, музыка Пятра Чайкоўскага;
- у 17:30 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – рамансы Георгія Свірыдава ў выкананні Уладзіміра Чарнова;
- у 23:30 – запісы Радмілы Караклаіч.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.