Рэлігійным матывам у творах Купалы і Коласа прысвечана новая экспазіцыя Купалаўскага музея

29.07.2021

Выставачны праект, прысвечаны рэлігійным матывам у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрываецца сёння ў Мінску. Экспазіцыя пазнаёміць з творамі класікаў, у якіх спрадвечныя біблейскія гісторыі пераасэнсаваны ў рэаліях беларускай зямлі. Сярод адметных экспанатаў – рукапісны пераклад Святога Евангелля на беларускую мову, што зрабіў малодшы брат Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. Расказвае куратар выставы, вядучы навуковы супрацоўнік Купалаўскага музея Павел Каралёў.

Творы класікаў дапаўняюць мастацкія  работы Барыса Герлавана, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага, Алены Лось. Таксама на выставе можна ўбачыць беларускія абразы XX стагоддзя з асабістай калекцыі. У 1930-я ў нашай краіне панаваў атэізм, але што меркавалі на гэты конт беларускія класікі? Працягвае Павел Каралёў.

Выстава працягнецца ў Дзяржаўным музеі Янкі Купалы да 28 жніўня.

Фота: planetabelarus.by