30.07.2021
Беларускі саюз мастакоў паставіў міні-рэкорд: у Палацы мастацтва разгарнуліся адразу пяць экспазіцый, арганізаваных пры яго падтрымцы. "Выставы арганічна дапаўняюць адна адну – атрымаўся яркі летні марафон мастацтва", – адзначыла намеснік старшыні Саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.
Увазе гледача – пяць праектаў. Два з іх знаёмяць з керамічнымі творамі. Экспазіцыя “Вежа” – гэта сустрэча з шасцю гродзенскімі мастакамі – Юрыем Якавенкам, Валянцінай Шоба, Аляксандрам Сільвановічам і іншымі. Праект “35 гадоў пад знакам Ч” ужо экспанаваўся на пляцоўках нашай краіны – ён прысвечаны тэме Чарнобылю. Пра выставу памяці скульптара Аляксандра Лышчыка раскажа адзін з яе куратараў Іван Арцімовіч.
Выстава памяці Аляксандра Лышчыка адкрыта да 11 жніўня, астатнія экспазіцыі працягнуцца да 15-га.
Фота: belta.by