Вывучэнне Вялікай Айчыннай вайны ў школах і вну

03.08.2021

"Вялікая Айчынная вайна – тая гістарычная падзея, што сфарміравала нацыяльнальную самасвядомасць беларусаў", – мяркуе старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Марына Краснова. Вывучэнню гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў беларускіх школах надаецца асаблівая ўвага – значна большая, чым у астатніх постсавецкіх краінах. Першыя звесткі пра гэтыя падзеі закладваюцца яшчэ ў чацвёртым класе, потым веды паглыбляюцца на працягу ўсяго школьнага навучання.

"Студэнты і аспіранты-гісторыкі часта абіраюць тэму Вялікай Айчыннай вайны для сваіх дыпломных работ і дысертацый", – адзначае дацэнт гістарычнага факультэта БДУ Андрэй Максімчык. Аднак скаладанасць даследавання тэмы ў тым, што доступ да архіваў і дакументаў – абмежаваны. У асноўным зараз ёсць магчымасць працаваць з дакументамі Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны.

Фота: dompressy.by