Помнік Ігару Лучанку адкрыюць на Усходніх могілках

04.08.2021

6 жніўня, у дзень нараджэння народнага артыста СССР Ігара Лучанка, якому сёлета споўнілася б 83 гады, на Усходніх могілках Мінска адкрыюць помнік кампазітару. Аўтары манумента – скульптары Іван Міско і Аляксандр Фінскі. Надмагільная пліта ‒ у выглядзе лаканічнага раяля, а таксама пастамент з бюстам кампазітара. Галаву творцы плаўна абгінае нотны радок – нібыта мелодыя, што ляціць у паветры. Расказвае намеснік старшыні Беларускага саюза кампазітараў Віктар Кісцень.

Фота: minsknews.by