6 жніўня: госця студыі - Васіліна Міцкевіч

05.08.2021

Пятніцу, 6 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы аркестра Поля Марыа;
- у 02:00 – скрыпічныя канцэрты Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – песні ў выкананні ізраільскай спявачкі і актрысы Офры Хаза;
- у 09:00 – мелодыі Льва Абеліёвіча, запісы Дзяніса Асімовіча і Марыі Гулегінай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – “Вялікая саната” Пятра Чайкоўскага для фартэпіяна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Эдзі “Локджа” Дэвіса 1958 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – захавальніца фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч;
- у 13:05 і 21:10 – музычныя творы Ігара Лучанка;
- у 14:05 – запісы Сафіі Ратару;
- у 14:15 і 23:00 – вадэвіль “Дзіўная справа” паводле апавядання Міхася Чарота;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: дуэт “Крылатая дапамога для панурых”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць брытанскага кампазітара Майкла Наймана”;
- у 15:15 – старонкі “Полацкага сшытка”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі “Прыгоды Бульбобаў” Паўла Місько, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – праект “На паліцах фанатэкі”: аповед пра фарміраванне нацыянальнага прафесійнага тэатра, фрагменты спектакляў “Пінская шляхта” і “Па рэвізіі”, а таксама запісы Луі Армстанга;
- у 17:30 – творы Вільгельма Фрыдэмана Баха;
- у 19:00 – музыка Каміля Сен-Санса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – мелодыі класіка нарвежскай музыкі Эдварда Грыга;
- у 23:30 – запісы заслужанага артыста Расіі Віктара Зінчука.

У праграме магчымы змены.