Выстава твораў маладых мастакоў "Арт-панарама" адкрываецца ў Гродне

06.08.2021

Сёння ў гродзенскім Новым замку адкрываецца рэспубліканская выстава Арт-панарама. На ёй творы маладых мастакоў да 35 гадоў. Паказаны работы 40 аўтараў з розных гарадоў Беларусі: Гродна, Мінска, Брэста, Магілёва, Гомеля. Мэта праекта – не толькі прадэманстраваць сучаснае мастацтва, але і адкрыць новыя імёны. Сёлета гэта ўдалося: у экспазіцыі – работы 24-х творцаў, якія раней у выставе не ўдзельнічалі. Расказвае адна з арганізатараў праекта, супрацоўніца Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Кацярына Арабей.

Фота: grodno-museum.by