9 жніўня: народны майстар Беларусі Алена Гурэцкая

06.08.2021

У панядзелак, 9 жніўня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы рок-групы Smokie;
- у 06:10 – творчасць амерыканскай спявачкі Шэрыл Кроў;
- у 09:00 – музыку Роберта Шумана, Эдварда Грыга, Аляксандра Журбіна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – санаціны Антона Дзіабэлі;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Гранта Грына і яго групы за 1962 год;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – народны майстар Беларусі Алена Гурэцкая;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць Сафіі Ратару;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі з фільмаў Георгія Данэліі;
- у 14:15 і 23:00 – першую частку інсцэніраванага апавядання Артура Конан Дойла “Шэсць Напалеонаў”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ThePianoGuys;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: псіхасаматыка (частка 2);
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі казкі Паўла Місько “Прыгоды Бульбобаў”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: разважанні Ігара Лучанка, частка аповесці Янкі Брыля “Глядзіце на траву”, музыка з кінафільма “Пасля кірмашу”;
- у 17:30 – тры часткі Квартэта № 13 “Разамунда” Франца Шуберта;
- у 19:00 – запісы партугальскай спявачкі Луны Пена і славенскага трыа “Брына”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Леанард Бернстайн;
- у 23:30 – музыку Фелікса Мендэльсона.
 
У праграме магчымы змены.