10 жніўня: прэм'ера ў "Дасціпных. Нястомных. Кемлівых"

09.08.2021

У аўторак, 10 жніўня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – джазавыя стандарты Гары Коніка;
- у 02:00 – запісы гітарыста Эла дзі Меолы;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні італьянцаў Пупа і Рыкарда Фольі;
- у 09:00 – мелодыі Гія Канчэлі (да дня нараджэння творцы), Пятра Чайкоўскага, спевы Юрыя Гуляева і Яраслава Пятрова;
- у 11:00 і 20:30 –  старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – запісы Марыі Калас, Эдуарда Пелагейчанкі, Таццяны Траццяк;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Уіліс Джэксан і яго група;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Праект Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па гісторыі партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны”;
- у 13:05 і 21:10 – творы грузінскага кампазітара Гія Канчэлі;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Аляксандра Журбіна;
- у 14:15 і 23:00 – другую частку інсцэніраванага апавядання Артура Конан Дойла “Шэсць Напалеонаў”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Лара Фабіян;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – вакальныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі казкі Івана Юркіна “Маша і яе сябры”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аповед Алега Ойстраха пра сярэднявечную Венецыю, радыёкампазіцыя “Тым імя мілае вышэй” паводле вершаў Максіма Багдановіча;
- у 17:30 – творчасць аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – творы Пятра Чайкоўскага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – творы аргенцінска-іспанскага піяніста, кампазітара Бруна Санфіліпа;
- у 23:30 – музыку Іаганеса Брамса.

У праграме магчымы змены.