"Авантуры Пранціша Вырвіча", маладзёжны сітком "Ілюзіі", фільм пра сапёраў ‒ прэм'еры "Беларусьфільма"

09.08.2021

Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” сёлета ўвайшла ў больш актыўную фазу працы. Адбылася прэм'ера анімацыйнага мюзікла "Зоркі сёмага неба", які здымалі больш за чатыры гады. Да восені рыхтуецца выйсці ў пракат гісторыка-прыгодніцкі фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча". Кажа вядучы спецыяліст прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай кінастудыі Юрый Ігруша.

Таксама на кінастудыі ідзе праца па алічбоўцы фільмаў з архіўных кінастужак. Раней для іх аднаўлення не было тэхнічнай магчымасці. Нядаўна ў кінатэатрах паказалі адрэстаўраваны фільм "Канстанцін Заслонаў". Хутка глядач убачыць і іншыя кінаработы.

Фота: aif.by