Ад эскізаў да гатовых дэкарацый: адкрываецца выстава да 75-годдзя кінамастака Івана Рагаценя

10.08.2021

Юбілейная выстава мастака-пастаноўшчыка і дэкаратара нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Івана Рагаценя адкрыецца сёння ў Музеі гісторыі беларускага кіно. У экспазіцыі ‒ эскізы і чарцяжы, кадры і фрагменты з фільмаў, а таксама аўтарскія малюнкі. На "Беларусьфільме" Іван Рагацень працуе з 1968 года, з таго часу ён стварыў дэкарацыі больш як для 35-ці фільмаў і серыялаў. Кажа вядучы спецыяліст прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай кінастудыі Юрый Ігруша.

Асабліва дарогія Івану Рагаценю тыя фільмы, дзе даводзілася аднаўляць гістарычнае асяроддзе. Сярод іх ‒ "Я, Францыск Скарына...", "Магіла льва", "Шляхціц Завальня","У жніўні 44-га", а таксама "Вольф Месінг: той, хто бачыў скрозь час" і "Угрум-рака". Выстава дазволіць зазірнуць у творчую лабараторыю мастака кіно, на канкрэтных прыкладах прасачыць шлях ад задумы да ўвасаблення. "Для падрыхтоўкі экспазіцыі прыйшлося перагледзець увесь архіў, успомніць 50 гадоў творчага жыцця", ‒ адзначыў мастак-дэкаратар.

Пасля Музея гісторыі беларускага кіно выстава перамесціцца на кінастудыю "Беларусьфільм", дзе будзе пастаяннай.

Фота: dompressy.by (на здымку‒ Іван Рагацень)