11 жніўня: апавяданне "Трымценне дубовага лісця"

10.08.2021

Шаноўныя, сераду, 11 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – музыка чэшскіх класікаў;
- у 06:10 – песні ў выкананні французскай спявачкі Эдзіт Піяф;
- у 09:00 – мелодыі Валерыя Гаўрыліна, Яна Давіда Голанда, Іаганеса Брамса, а таксама запісы Леаніда Смятаннікава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спяваюць Анатоль Салаўяненка і Тамара Сіняўская;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы арганіста Джэка Макдафа;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця – мастак Ілона Касабука;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць латвійскай спявачкі Вольгі Пірагс;
- у 14:05 – песні з кіно, музыку да якіх напісаў Гія Канчэлі;
- у 14:15 і 23:00 – інсцэніраванае апавяданне Івана Навуменкі “Трымценне дубовага лісця”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканская піяністка, скрыпачка, кампазітар Джэніфер Томас;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – пісьменнік, журналіст Валерый Гапееў;
- у 15:15 – творы айчыннага кампазітара Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Івана Юркіна “Маша і яе сябры”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аповед Алега Ойстраха пра сярэднявечную Венецыю і “Юнацкая сімфонія” Сяргея Рахманінава;
- у 17:30 – музыка расійскага кампазітара Леаніда Дзясятнікава;
- у 19:00 – запісы румынскага духавога аркестра Fanfare Ciocarlia і нарвежскага трыа Эрленда Вікена;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра тое, як верабей і мыш вырашылі разам зімаваць;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты опер Вольфганга Амадэя Моцарта, Карла Марыі Вэбера і Рыхарда Вагнера;
- у 23:30 – запісы брытанскага джазавага гітарыста Пітэра Уайта.

У праграме магчымы змены.