12 жніўня: пісьменніца Алена Міхаленка

11.08.2021

Чацвер, 12 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – праграмы джазавага барабаншчыка Білі Кобэма;
- у 02:00 – музыка кампазітараў Франсуа Дэўена і Карла Марыі фон Вэбера;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару аркестраў Аляксандра Варламава і Алега Лундстрэма;
- у 09:00 – спевы Валянціны Ляўко, запісы Эдуарда Грача і Алы Малалеткавай, музыка Соф’і Губайдулінай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – багатэлі Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Курт Элінг;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – пісьменніца Алена Міхаленка;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Таніты Цікарам;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Барыс Чыркоў;
- у 14:15 і 23:00 – апавяданне Міхася Лынькова “Андрэй Лятун”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нарвежскі кампазітар Ветле Наро;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: плошча Перамогі;
- у 15:15 – песні і рамансы кампазітараў Беларусі на вершы Максіма Багдановіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы пра лета ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Івана Юркіна “Маша і яе сябры”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: развагі кампазітара Ціхана Хрэннікава, фрагменты паэмы Ізяслава Катлярова “Вучань вечнасці”, музыка з балета Яўгена Глебава “Маленькі прынц”;
- у 17:30 – сімфанічная музыка Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – струнныя квартэты Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – музыка Штраўсаў і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 23:30 – запісы джаз-рок ансамбля “Арсенал”.

У праграме магчымы змены.