XXVIII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Капылі 5 верасня

10.08.2021

Свята беларускага пісьменства адзначаць у Капылі 4 і 5 верасня. Падчас мерапрыемстваў плануюць раскрыць знакавыя для краіны тэмы: 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Капыльшчыны (больш за 50 вядомых пісьменнікаў, прадстаўнікоў творчых колаў – ураджэнцы Капыльскага раёна), юбілеі класікаў беларускай літаратуры. Адкрыццё свята пройдзе ў сталі фэнтэзі, а гала-канцэрт закрыцця зладзяць у выглядзе прэзентацыі саўндтрэкаў да беларускіх твораў. Расказвае намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Насычаную праграму рыхтуе Саюз пісьменнікаў Беларусі. Творчая суполка зладзіць паэтычныя сустрэчы і аўтограф-сесіі. Працягвае намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Мацвіенка.

Фота: vedaj.by