Аграэкасядзібы, санаторыі, лакальныя фестывалі, сплавы на байдарках – як развіваецца ўнутраны турызм

12.08.2021

Пандэмія паўплывала на ўнутраны турызм: у Беларусі павялічваецца колькасць арганізацый, што працуюць у гэтай сферы, а месцы ў многіх санаторыях забраніраваны па кастрычнік. Прыязджаюць на лячэнне замежнікі – зараз іх адпачывае больш за 3 тысячы чалавек.

У беларусаў папулярны класічны культурна-пазнавальны турызм, летам – актыўны адпачынак – велатурызм, экасцежкі, сплавы на байдарках. З улікам эпідабмежаванняў ладзяцца лакальныя фестывалі, такія як “Мотальскія прысмакі”, “Вішнёвы фестываль” у Глыбокім і іншыя. Пра дасягненні ў галіне аграэкатурызму раскажа старшыня аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова.

Фота: mixsport.pro