Пайшоў з жыцця архітэктар Сяргей Багласаў, які аднаўляў Траецкае прадмесце

12.08.2021

Не стала майстра, які вярнуў беларускай сталіцы галоўныя славутасці. На 72-м годзе пайшоў з жыцця архітэктар Сяргей Багласаў. Ён аднаўляў Траецкае прадмесце, гарадскую ратушу, царкву Святога Духа і іншыя гістарычныя помнікі. "Яшчэ ў маладосці вызначыў вяртанне і захаванне спадчыны сваёй галоўнай справай", – узгадваў творца летась у інтэрв’ю нашаму каналу.

Фота: sb.by