Нясвіж прыме фестываль гістарычнай рэканструкцыі

13.08.2021

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, культуры і музыкі "Нясвіжская фартэцыя" пройдзе 14 і 15 жніўня ў нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Удзельнікі адновяць эпоху Сярэднявечча і падзеі 1812 года. За два дні госці пазнаёмяцца з гісторыяй, ваеннымі кампаніямі, гарадскім і паходным побытам шляхецкага саслоўя нашых продкаў. Расказвае куратар падзеі Аляксандр Рак.

Фота: vk.com