Дзень памяці Якуба Коласа

13.08.2021

65 гадоў таму, 13 жніўня 1956-га, пайшоў з жыцця класік беларускай літаратуры Якуб Колас. З гэтай нагоды сталічны музей пісьменніка запрашае на часовую экспазіцыю “Я часовы вандроўнік…”, на якой можна бліжэй пазнаёміцца з асобай Коласа праз яго нетрывіяльныя фотаздымкі і рэчы з асабістага гардэроба. У 13.20 урачыстай хвілінай маўчання пачнецца экскурсія ў апошні дзень паэта. А 14-й запланаваны памінальны мітынг і ўскладанне кветак да магілы Якуба Коласа на Вайсковых могілках. Расказвае загадчыца навукова-асветніцкага аддзела музея Марыя Казакевіч.

Фота: ont.by