14 і 15 жніўня: гурты "Самагуды" і "Мярэжа"

13.08.2021

Сябры, у суботу, 14 жніўня, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы англійскага музыканта, спевака Браяна Фэры і джазавага трубача Крыса Боці;
- у 02:00 – фартэпіянныя творы Аляксандра Скрабіна;
- у 06:10 – творы Іагана Крысціяна Баха для арфы;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: фрагменты дзённіка Георгія Каніскага і іншае;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Рыгора Барадуліна;
- у 08:15 – запісы выканаўцы аўтарскай песні Таццяны Дашкевіч;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: зона камфорту;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: вершаваная казка Здзіслава Стомы “Выбірай ды іграй”, радыёпастаноўка “Мічык-флічык” паводле Яна Маліка;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: традыцыйная карэйская кухня;
- у 11:30 – творы Мікіты Багаслоўскага і Марка Фрадкіна;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: гурт “Самагуды”;
- у 13:00 – арыі ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Марыі Гулегінай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля Concerto Koln, а таксама запісы Нэта Кінга Коўла;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 –“Беларуская этнафонія”: барталамееўскія спявачкі з Веткаўскага раёна, гурт “Чабатухі” вёскі Сташаны Пінскага раёна;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з акардэаністкай Наталляй Шах;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Ірына Архіпава, Аляксандр Вярцінскі;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аркадзь Пагодзін;
- у 19:00 – першая частка аперэты Імрэ Кальмана “Баядэра”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Мадонны;
- у 21:30 – радыёспектакль “Спякотным летам” паводле аповесці Фёдара Абрамава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сава”.

У нядзелю, 15 жніўня, мы прапануем:
- у 00:04 – фрагменты праграмы “Джаз у смокінгах”;
- у 06:10 – мелодыі Мікаэла Тарывердыева;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Рыгора Барадуліна (працяг);
- у 08:15 – фрагменты з оперы Шарля Гуно “Фауст”;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казку Уладзіміра Дубоўкі “Мілавіца” і рускую народную казку “Мікіта Кажамяка”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Пакістан;
- у 11:30 – мелодыі Антоніа Вівальдзі з рэпертуару Літоўскага камернага аркестра;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: да 95-годдзя з дня нараджэння заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Гур’ева;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Лонданскага барочнага ансамбля пад кіраўніцтвам Чарлза Медзіяма, а таксама запісы нью-арлеанскага духавога аркестра Dirty Dozen Brass;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з удзельнікамі гурта “Мярэжа”;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: конная чыгунка;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – кандыдат філалагічных навук Алена Багамолава;
- у 17:30 – “Капрычыа на цыганскія тэмы” Сяргея Рахманінава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Міхаіл Александровіч;
- у 19:00 – другую частку аперэты Імрэ Кальмана “Баядэра”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра курачку Рабушку, што дапамагла гаспадыні;
- у 21:10 – песні Мікаэла Тарывердыева;
- у 21:30 – радыёспектакль “Пешшу праз Галактыку” паводле твора Яўгена Радкевіча;
- у 23:10 – творы Ігара Стравінскага.

У праграме магчымы змены.