16 жніўня: голас пісьменніка Сяргея Грахоўскага

13.08.2021

У панядзелак, 16 жніўня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы нарвежскай групы A-ha;
- у 06:10 – творчасць італьянскага спевака Тота Кутуньё;
- у 09:00 – музыку Мацея Радзівіла, запісы трыа Таццяны Старчанка і Наталлі Гайды;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – санаты Жана Жазэфа дэ Манданвіля;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Джо Уільямса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі за 1957 год;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі - намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць Элвіса Прэслі;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Гладыятар”;
- у 14:15 і 23:00 – апавяданне Ксеніі Крывецкай “Надвор’е змяняецца”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Макс Рыхтэр;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: зона камфорту;
- у 15:15 – творы айчыннага кампазітара Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Івана Юркіна “Маша і яе сябры”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: выступленне Сяргея Грахоўскага, вершы Максіма Танка, мелодыі з айчынных кінастужак;
- у 17:30 – Саната № 21 для фартэпіяна Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – запісы групы Ranki Tanki (ЗША);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Джавані Марадзі;
- у 23:30 – Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса.

У праграме магчымы змены.