17 жніўня: апавяданне "Скрыня Пандоры" Людмілы Рублеўскай

16.08.2021

У аўторак, 17 жніўня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы ф’южн-групы Brecker Brothers;
- у 02:00 – творы кампазітара Джавані Батэзіні;
- у 06:10 – музыку Райманда Паўлса;
- у 09:00 – мелодыі Валерыя Гаўрыліна, запісы Мусліма Магамаева і Віктара Мяржанава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – запісы Мусліма Магамаева;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Рой Эерс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Роля мемуарнай спадчыны ў гісторыі літаратуры або дзённікі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна”;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць Мусліма Магамаева;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Пакістан;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Мікаэла Тарывердыева;
- у 14:15 і 23:00 – апавяданне Людмілы Рублеўскай “Скрыня Пандоры” і навелу Лідзіі Арабей “Артыстка”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Марк Вінсэнт;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – Сюіту з балета Яўгена Глебава “Альпійская балада”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Івана Юркіна “Маша і яе сябры”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аповед Алега Ойстраха пра сярэднявечную Венецыю (працяг), радыёпастаноўку “Чаму чапля ў балоце стаіць”;
- у 17:30 – “Марскую сімфонію” Ральфа Воан-Уільямса;
- у 19:00 – аркестравыя творы Карла-Марыі фон Вэбера;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – творы эстонскага кампазітара Арва Пярта;
- у 23:30 – музыку Антона Арэнскага.

У праграме магчымы змены.