Традыцыі музычных салонаў адродзяць у Лошыцкай сядзібе

16.08.2021

Сталічны музей "Лошыцкая сядзіба” ў канцы лета правядзе некалькі музычных вечароў. Праект падрыхтаваны сумесна з "Музычнай гасцёўняй" Белдзяржфілармоніі. 21 і 28 жніўня ў вялікай гасцёўні дома-музея прагучыць музыка еўрапейскіх кампазітараў розных эпох. "Мэта праекта – адраджэнне традыцый музычных салонаў XVIII – пачатку XX стагоддзя і папулярызацыя класічнай музыкі", – адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік музея Васіль Сідаровіч.

Фота: mapminsk.ru