Дабрачынны мастацкі пленэр "Заслаўскі Спас"

17.08.2021

18 і 19 жніўня ў Заслаўі пройдзе IV Дабрачынны мастацкі пленэр "Заслаўскі Спас". Як і ў ранейшыя гады, ён стане часткай храмавага свята Праабражэння Гасподняга.

Першы такі пленэр адбыўся ў 2018-м годзе. Штогод на яго збіраюцца мастакі-прафесіяналы і аматары розных узростаў і з розных краін. Яны прысвячаюць свае творы Заслаўскаму храму і святу Яблычны Спас.

18 жніўня ўдзельнікаў чакае дабрачынная выстава-продаж, экскурсія па заслаўскім Кафедральным саборы, сустрэча з мастаком Віктарам Данілавым на яго персанальнай выставе "Эцюды старажытнага Заслаўя", дзіцячы майстар-клас "Заслаўская маляванкі" ад мастачкі Таццяны Мядзведзь. 19 жніўня адбудзецца святочнае богаслужэнне, праца мастакоў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў пленэру.

Фота: facebook.com