18 жніўня: сюіты з балета Яўгена Глебава "Выбранніца", апавяданне Алены Васілевіч

 

17.08.2021

Шаноўныя, сераду, 18 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – інструментальная музыка Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
- у 02:00 – сімфанічныя паэмы Рыхарда Штраўса;
- у 06:10 – песні ў выкананні французскіх артыстаў;
- у 09:00 – мелодыі Ёзефа Гайдна, запісы Жана Рандо і Максіма Міхайлава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спяваюць Андрэа Бачэлі, Надзея Губская, Ларыса Штанько, Васіль Мінгалёў;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: фартэпіянны альбом Хэйзел Скот 1955 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Васіль Зянько;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць Вадзіма Мулермана;
- у 14:05 – мелодыі з кінафільма Эльдара Разанава “Іронія лёсу, ці З лёгкай парай!”;
- у 14:15 і 23:00 – апавяданне Івана Сяргейчыка “Падарунак”;
- у 14:45 і ў 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: польскі гітарыст, кампазітар Марцін Патжаўэк;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця праграмы – кандыдат філалагічных навук Алена Багамолава;
- у 15:15 – сюіты з балета Яўгена Глебава “Выбранніца”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з апавяданнем Алены Васілевіч “Нашы ў Італіі”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народнай артысткай Беларусі Галінай Паўлянок, фрагменты музыкі Дзмітрыя Шастаковіча да п’есы Уладзіміра Маякоўскага “Клоп”;
- у 17:30 – фартэпіянныя прэлюды Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – запісы групы Khasienda Brothers, а таксама фальклорная музыка Фінляндыі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чаму матылёк пасябраваў з крапіўнікам”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: успаміны швейцарскага дырыжора Эрнеста Ансермэ пра сустрэчы з Клодам Дэбюсі і Марысам Равэлем;
- у 23:30 – запісы Рафаэлы Кара.
У праграме магчымы змены.