Выстава Зоі Луцэвіч "Жыццё як мастацтва"

18.08.2021

“Жыццё як мастацтва” – персанальная выстава Зоі Луцэвіч разгарнулася ў сталічнай прасторы “Арт-фабрыка”. Аўтар дэманструе найбольш адметныя работы, створаныя за сорак гадоў. Жывапіс, кераміка, фатаграфія, відэаарт, інсталяцыі – дыяпазон мастачкі падаецца бясконцым. Расказвае арт-дырэктар галерэі Дар’я Аўчыннікава.

Зоя Луцэвіч прысвяціла персанальную выставу памяці матулі, славутай мастачкі Святланы Катковай. Яе памятаюць як майстра станковага і манументальнага жывапісу, вітража, роспісу па кераміцы. 

Пазнаёміцца з праектам можна да 4 верасня.

Фота: facebook.com/artfabrikaminsk