20 жніўня: госць - Міхась Пазнякоў, музыка Аляксандра Літвіноўскага

 

19.08.2021

Пятніцу, 20 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы аркестра амерыканскага маэстра Рэя Коніфа;
- у 02:00 – Скрыпічны канцэрт Людвіга ван Бетховена з рэпертуару Ліяны Ісакадзэ;
- у 06:10 – песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай, Вольгі Зарубінай і Сафіі Ратару;
- у 09:00 – мелодыі Хаакіна Радрыга, Джорджа Гершвіна, спевы Ларысы Сімаковіч, запісы ансамбля “Сірынкс”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – Першая “Англійская” сюіта Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэнка Сінатры;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў;
- у 13:05 і 21:10 – спевы Ружэны Сікора;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні з мультфільма “Блакітнае шчаня” Генадзя Гладкова на вершы Юрыя Энціна;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Роберт Качапалья;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Карлхайнца Штокхаўзена”;
- у 15:15 – музыка Яўгена Глебава да тэлеспектакля “Восем лялек і мядзведзь”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з апавяданнем Алены Васілевіч “Фабіа і Маня”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – праект “На паліцах фанатэкі”: архіўныя тэатральныя сустрэчы;
- у 17:30 – запісы французскага трыа Der Wanderer;
- у 19:00 – опера Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Ліса і магнітафон”;
- у 22:15 – музыка беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага;
- у 23:30 – запісы Лары Фабіян.
У праграме магчымы змены.