Ганненскі кірмаш у Зэльве адначае 300-годдзе

20.08.2021

Свята "Ганненскі кірмаш", што праходзіць у пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці, сёлета адзначае 300-годдзе. Назву яно атрымала ад таго, што прымеркавана да Дня святой Ганны. Упершыню падзея сабрала гандляроў ў 1721-м. Гісторыкі сцвярджаюць, што Зэльвенскі кірмаш тады быў другім па велічыні ў Еўропе. Там гандлявалі самымі рознымі таварамі, але найперш кірмаш славіўся продажам коней. "Адметная асаблівасць свята – рады багатых сельскагаспадарчых падворкаў", –расказала загадчыца аддзела па развіцці народнай творчасці Таццяна Умарава.

Сёння асноўныя падзеі разгорнуцца на берагах і ў акваторыі Зэльвенскага вадасховішча. Увечары там адбудуцца заплывы "на чым папала" – каманды з Зэльвенскага і суседніх раёнаў прэзентуюць самаробныя судны з падручных матэрыялаў. Асноўны дзень кірмашу, 21-е жніўня, адкрыецца апоўдні тэатралізаванай імпрэзай,  кульмінацыяй якога стане прыбыццё князя Сапегі. Гасцей чакаюць канцэрты, выступленні і майстар-класы. Кожная з пляцовак – "Эпоха вікінгаў", "Эпоха рыцараў»" і "Эпоха шляхты" – рыхтуе асобную праграму. Расказвае старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі.

Фестываль завершыцца ў нядзелю, 22 жніўня, танцавальнай праграмай і вогненным шоу.

Фота: slonves.by