21 і 22 жніўня: опера "Кармен", вершы Сымона Блатуна

Сябры, адпачывайце з намі! У суботу, 21 жніўня, у нашым эфіры:

- у 00:04 – струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта і квінтэт “Фарэль” Франца Шуберта;
- у 02:00 – музыка Жоржа Бізэ;
- у 06:10 – мелодыі Яна Давіда Голанда;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пра сустрэчы ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сымона Блатуна;
- у 08:15 – творы італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: шкодныя звычкі;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Зелянушка і Кракатушка” паводле Міхася Машары, казка Віктара Ткачэнкі “Пераблытаныя старонкі”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: дацэнт Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Караленкі Глеб Кудрашоў;
- у 11:30 – творы нямецкага кампазітара Карла Марыі фон Вебера;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: арганны дуэт Варвары Царук и Юрыя Габруся;
- у 13:00 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Carriccio Stravagante, а таксама запісы квартэта Manhattan Transfer;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – беларускія народныя казацкія песні;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з пісьменнікам, дырэктарам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Іванам Саверчанкам;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Сяргей Лемешаў, Галіна Ульянава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Канстанцін Сакольскі;
- у 19:00 – фрагменты оперы Жоржа Бізэ “Кармен” (1 частка);
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Янкі Галубовіча “Жыві сабе”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Казкі-загадкі”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ніно Катамадзэ;
- у 21:30 – радыёспектакль “Мост” паводле аповесці Івана Шамякіна (1 частка);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сем цудаў свету”.

 

У нядзелю, 22 жніўня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы брытанскага гітарыста Леа Абрахамса, ансамбля з Расіі “Падзвіжнікі”;
- у 06:10 – кампазіцыі Уладзіміра Мулявіна ў выкананні ВІА “Песняры”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сымона Блатуна (працяг);
- у 08:15 – фрагменты ІІІ Міжнароднага фестывалю “Званы Сафіі”, які адбыўся ў 1999 годзе;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўкі “Пра дзеда Ая-яй і бабку Оё-ёй” паводле вершаў Алега Лойкі і “Не буду прасіць прабачэння” па аднайменнай казцы Соф’і Пракоф’евай;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: заснавальніца моўнага цэнтра ў Мадрыдзе Святлана Яськова;
- у 11:30 – Скрыпічную санату ля мажор Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы вядомых ансамбляў “фры-джаза”;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з удзельніцамі гурта “Мярэжа”;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі” пра манументальнае мастацтва сталіцы;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Мікола Мятліцкі;
- у 17:30 – мазуркі Аляксандра Скрабіна з рэпертуару Зінаіды Ігнацьевай;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Гары Белафонтэ, Мільва;
- у 19:00 – працяг оперы Жоржа Бізэ “Кармен”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Васілевіч “Пасаг”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра сяброўства кошкі і мышкі;
- у 21:10 – творчасць Джоні Лі Хукера;
- у 21:30 – радыёспектакль “Мост” паводле аповесці Івана Шамякіна (частка 2);
- у 23:10 – творы польскіх кампазітараў Хенрыка Гурэцкага, Гражыны Бацэвіч і Крыштафа Пендарэцкага.

У праграме магчымы змены.