23 жніўня: супрацоўнік музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец

У панядзелак, 23 жніўня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі інструментальнай эстрады мінулых гадоў;
- у 06:10 – творчасць італьянскага спевака Тыцыяна Фера;
- у 09:00 – музыку Бедржыха Сметаны, Анатоля Багатырова, Ігара Лучанка, Ферэнца Ліста;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – “Дзесяць п’ес” Сяргея Пракоф’ева для фартэпіяна;
- у 12:10 – “Час на джаз”: сумесную праграму аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга за 1961 год;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі –навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць італьянскай спявачкі, актрысы Рыты Павонэ;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі з фільма “Адам жэніцца з Евай”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар і піяністка з Берліна Meredi;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: шкодныя звычкі;
- у 15:15 – творы айчыннага кампазітара Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з першай часткай апавядання Алены Васілевіч “Я ўнук капітана”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з артысткай балета Інэсай Душкевіч, казку “Пра мядзведзя” Максіма Танка, старажытныя рамансы;
- у 17:30 – музычныя творы нямецкага кампазітара Іагана Іаахіма Кванца;
- у 19:00 – запісы ўдзельнікаў міжнароднага этнафестывалю ў аўстрыйскім Крэмсе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Каму патрэбна сонца”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: галандскі віяланчэліст грэчаскага паходжання Антоніс Працінакіс;
- у 23:30 – фартэпіяннае трыа Роберта Шумана ў выкананні Венскага Брамс-трыа.

У праграме магчымы змены.