24 жніўня слухайце на канале "Культура"

23.08.2021

У аўторак, 24 жніўня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – спявае салістка гурта Belle Epoque Эвелін Лентон;
- у 02:00 – трыа амерыканскага піяніста і кампазітара Дона Шырлі;
- у 06:10 – прачынацца з "Музычным світанкам";
- у 09:00 – мелодыі Фрыдэрыка Шапэна, Рыхарда Вагнера, Людвіга ван Бетховена і Вячаслава Кузняцова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – Эдуарда Пелагейчанкі, Ніны Аўдошынай, Ірыны Журынай і Мантсерат Кабалье;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы заснавальніка аркестравага і камернага свінга Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “На хвалі часу, у плыні жыцця” (да стагоддзя літаратурнага аб'яднання “Маладняк”) ;
- у 13:05 і 21:10 – спявае польскі ансамбль “Чэрвонэ гітары”;
- у 13:30 – “Кругасвет” сустракаецца з заснавальніцай моўнага цэнтра ў Мадрыдзе Святланай Яськовай ;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” з запісамі народнага артыста Грузіі, кампазітара Георгія Цабадзэ;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: гурт з элементамі а-капэла Home Free;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;
- у 15:15 – старадаўнюю беларускую музыку з рэпертуару ансамбля “Класік-авангард” і з.а.РБ Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з інсцэніраваным апавяданнем Алены Васілевіч “Я – унук капітана” памяці пісьменніцы;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: гутарка з з.а.РБ Аленай Спірыдовіч;
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрдансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – музыка чэшскага кампазітара Леаша Яначака;
- у 23:30 – цыкл п'ес Пятра Чайкоўскага “Успаміны пра дарагое месца”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.