27 жніўня: госць эфіру – дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Дзмітрый Мацвіенка

26.09.2021 

Пятніцу, 27 жніўня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы пуэрта-рыканскага спевака Рыкі Марціна;
- у 02:00 – творы Луі і Фрасуа Куперэнаў;
- у 06:10 – песні ў выкананні Батыра Закірава, Рашыда Бейбутава і Палада Бюльбюль Аглы;
- у 09:00 – мелодыі Астара П’яцолы, Анатоля Падгайскага, Алега Хадоскі ;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля” чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 – Першая скрыпічная саната Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы трыа Біла Эванса;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Дзмітрый Мацвіенка;
- у 13:05 і 21:10 – лірычныя песні выконвае Вольга Зарубіна;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні з фільмаў Пятра Тадароўскага “Ваенна-палявы раман” і “Па галоўнай вуліцы з аркестрам”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Сіро Сагісу;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць інжынера Гюстава Эйфеля”;
- у 15:15 – беларуская музыка 17-18 стст.;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з казкай Алены Васілевіч “Калінавая рукавічка”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – праект “На паліцах фанатэкі”, прысвечаны Сяргею Грахоўскаму;
- у 17:30 – творы чэшскага кампазітара Богуслава Марціну;
- у 19:00 – “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Цуды ёсць на свеце”;
- у 22:15 – вобразы Італіі ў музыцы Фелікса Мендэльсона, Пятра Чайкоўскага і Сяргея Пракоф’ева;
- у 23:30 – запісы Сезарыі Эвара
У праграме магчымы змены.