28-29 жніўня: Андрэй Душачкін са зборніам уласных вершаў і падарожжа ў Палесціну і Егіпет

27.08.2021 

Сябры, адпачывайце з намі! У суботу, 28 жніўня, у нашым эфіры:

- у 00:04 – квартэты чэшскага кампазітра 18 ст. Іагана Баптыста Вангала;

- у 02:00 – музыка Франчэска Марыі Верачыні і Жана-Анры д'Англебера;

- у 06:10 – аркестравыя творы Антона Брукнера;

- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Мінская ікона Божай Маці;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Генадзя Бураўкіна;

- у 08:15 – рамансы і песні Станіслава Манюшкі выконвае з.а.РБ Віктар Скорабагатаў;

- у 9:00 і 12:00 - “Штодзённік”;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: нейра-лінгвістычнае праграмаванне;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў” паводле Мікалая Носава (1 частка);

- у 11:00 – “Планета “Культура”: Аўстрыя;

- у 11:30 – спявае народны артыст Беларусі Віктар Вуячыч;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: актрыса тэатра і кіно, выкладчык, выканаўца і аўтар песень Ірына Рымарава;

- у 13:00 – музыка Франца Шуберта;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque, а таксама запісы спявачкі Сары Воан з аркестрам Кліфарда Браўна;

- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 16:15 – старадаўнія беларускія народныя інструменты;

- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з акцёрам тэатра і кіно Андрэем Душачкіным, які прэзентуе кнігу вершаў “Аскепкі пачуццяў”;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Беньямін Джыльі;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Віктар Бяркоўскі;

- у 19:00 – аперэта Мікалая Стрэльнікава “Халопка” (1 частка);

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Сяргея Чалабанава;

- у 21:30 – радыёспектакль “Бабулечка” па творы Фёдара Дастаеўскага “Гулец” (да 125-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Фаіны Ранеўскай);

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сем цудаў свету”: храм Артэміды.

 

У нядзелю, 29 жніўня, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы амерыканскага піяніста Біла Эванса;

- у 06:10 – Дзявятая сімфонія Людвіга ван Бетховена;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Генадзя Бураўкіна;

- у 08:15 – музыка Франца Ёзафа Гайдна;

- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў” паводле Мікалая Носава (2 частка) і “Цікаўнае качаня Цім” паводле казкі Энід Мэры Блайтан;

- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Палесціна і Егіпет;

- у 11:30 – фрагмент Чацвёртай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: нарадная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч;

- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: інструментальныя канцэрты Тамаза Альбіноні, а таксама запісы соул-спявачкі Раберты Флак;

- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”;

- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэт, фотакарэспандэнт газеты “Звязда” Яўген Пясецкі;

- у 17:30 – Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аіда Вядзішчава;

- у 19:00 – аперэта Мікалая Стрэльнікава “Халопка” (2 частка);

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Васілевіч “Пасаг”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Панская навука”;

- у 21:10 – творчасць Майкла Джэксана;

- у 21:30 – радыёпастаноўкі “Сок манга” паводле аднайменнага апавядання Алеся Жука і “Забастоўшчыкі” па аднайменным творы Якуба Коласа;

- у 23:10 – сюіту з балета “Рамэа і Джульета” Сяргея Пракоф'ева.

У праграме магчымы змены.