Выстава лапікавага шыцця працуе ў Гомелі

30.08.2021 

У выставачнай зале Гомельскага цэнтра народнай творчасці працуе выстава "Чараўніцтва каляровых лапікаў". Тэхніка такога шыцця - адна з самых старажытных і распаўсюджаных па ўсім свеце. На выставе прадстаўлена разнастайнасць работ Гомельскіх майстрых, якіх аб’яднала любоў да лапікавай тэхнікі, адзначыла загадчыца сектара выставачнай дзейнасці адзела традыцыйнай народнай культуры Гомельскага цэнтра народнай творчасці Наталля Лунцэвіч.

Ілюстрацыя: bobruisk.ru