1 верасня на канале "Культура"

01.09.2021 

Шаноўныя, сераду, 1 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – гурт Blackmores Night;
- у 02:00 – творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні з савецкіх кінастужак;
- у 09:00 – музыка Жоржа Бізэ, Анатоля Багатырова, Франца Зупэ, Антоніа Вівальдзі і запісы квартэта драўляных духавых інструментаў;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля” чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: барабаншчык Арт Блэйкі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з мастацтвазнаўцам Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:05 і 21:10 – выбраныя творы Бары Уайта;
- у 13:30 - “Духоўная спадчына”: Мінская ікона Божай Маці;
- у 14:05 – мелодыі Леанарда Бернстайна;
- у 14:15 і 23:00 – раман Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і ў 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: спявачка Джэкі Івэнкаў;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – паэт, фотакарэспандэнт газеты “Звязда” Яўген Пясецкі;
- у 15:15 – песні Уладзіміра Мулявіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з новымі старонкамі казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: знаёмства з раннімі гадамі Амедэа Мадыльяні;
- у 17:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №18 Сі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – запісы туніскіх музыкантаў Аміна і Хамзы М'Раіхі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: беларуская народная казка “Шчасце і няшчасце”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: кампазітар Уладзімір Дамарацкі;
- у 23:30 – запісы Sade.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.