2 верасня: госця эфіру – член Беларускага саюза майстроў Наталля Ермалінская

01.09.2021 

Чацвер, 2 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – праграма Куінсі Джонса I Heard That;
- у 02:00 – Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару гурта “Лицей”;
- у 09:00 – мелодыі Караля Шыманоўскага, Віктара Войціка, Генры Пёрсела, Мікалая Мяскоўскага, ;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – Дзявятая скрыпічная саната Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Гордан Гудвін і Big Phat Band;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – член Беларускага саюза майстроў Наталля Ермалінская, якая займаецца ткацтвам;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць дыджэя і кампазітара Роберта Майлза;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: рок-опера “Арфей і Эўрыдыка” Аляксандра Журбіна;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі піяніст і кампазітар Вікінгур Олафсан;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – песні беларускіх кампазітараў з рэпертуару ВІА “Песняры”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: рэжысёр Валерый Анісенка разважае пра работу над радыёпастаноўкамі па творах Уладзіміра Караткевіча;
- у 17:30 – “Добра тэмпераваны клавір” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – аркестравыя творы Гектора Берліёза;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Дзед Манюкін і Княжыч” (1 частка);
- у 22:15 – запісы Сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання;
- у 23:30 – запісы Рода Сцюарта.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.