6 верасня: госць студыі – пісьменнік Зіновій Прыгодзіч

05.09.2021

У панядзелак, 6 верасня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – адны з лепшых песень Уітні Х'юстан;
- у 06:10 – аранжыроўкі аркестра Поля Марыа;
- у 09:00 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, Кірыла Малчанава, Жоржа Бізэ і Антаніна Дворжака;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – фрагмент фартэпіяннага цыкла Мадэста Мусаргскага “Карцінкі з выстаўкі”;
- у 12:10 – “Час на джаз”: “кароль свінга” Бэні Гудмэн;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – пісьменнік Зіновій Прыгодзіч;
- у 13:05 і 21.10 – спявае Джо Дасэн;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Генадзя Гладкова да фільма “Чалавек з бульвара Капуцынаў”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: скрыпачка і кампазітар Стэфані Эканому;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: нейра-лінгвістычнае праграмаванне (2 частка);
- у 15:15 – кампазітары Дзмітрый Лыбін, Віктар Малых і Уладзімір Грушэўскі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з новымі старонкамі казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма да 75-годдзя народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч;
- у 17:30 – фартэпіянныя транскрыпцыі Феруча Бузоні;
- у 19:00 – рэгі ад гурта Inna de Yard (Ямайка);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Палачка-ратавалачка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: саксафаніст Фауста Папеці;
- у 23:30 – запісы струннага квартэта FX Quartet.
У праграме магчымы змены.