7 верасня: музейныя формы захавання і папулярызацыі класікі

06.09.2021 

У аўторак, 7 верасня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – адзін з заснавальнікаў рок-музыкі Бо Дзідлі;

- у 02:00 – іграе піяніст Маўрыцыа Паліні;

- у 06:10 – запісы італьянскай эстрады;

- у 09:00 – мелодыі Карла Марыі фон Вэбера, Ісака Любана, Іагана Штрауса і Аляксандра Холмінава;

- у 11:00 і 20:30 – працяг эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;

- у 11:30 – вакальны творы Міхала Клеафаса Агінскага;

- у 12:10 – “Час на джаз”;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэму: "Музейныя формы захавання і папулярызацыі класікі", - абмяркоўваем з Вольгай Гулевай, загадчыцай навукова-экспазіцыйнага аддзела дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры;

- у 13:05 і 21:10 – "каралева патэфона" Ізабэла Юр'ева;

- у 13:30 – “Кругасвет”: Венесуэла і Куба;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк Джэймса Хорнэра да стужкі «Гульні розуму»;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: іграе New Japan Philharmonic World Dream Orchestra;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;

- у 15:15 – мелодыі Уладзіміра Каральчука і Сяргея Бельцюкова;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з казкай Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: голас Героя Савецкага Саюза, лётчыка-касманаўта Уладзіміра Кавалёнка;

- у 17:30 – канчэрці гросі Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 19:00 – аркестравыя творы Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 22:15 – музыка кампазітара-пост-мінімаліста Рафаэля Антона Ірысары;

- у 23:30 – Саната №7 Рэ мажор опус 10 Людвіга ван Бетховена.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.