8 верасня: Віктар Шніп пра Людмілу Рублеўскую

07.09.2021 

Шаноўныя, сераду, 8 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчая спадчына Алены Камбуравай;
- у 02:00 – Дзявятая сімфонія Антаніна Дворжака;
- у 06:10 – музычныя творы кампазітара Райманда Паулса;
- у 09:00 – музыка Галіны Гарэлавай, Эйтара Віла-Лобаса і Карла Дзітэрсдорфа;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля” чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: спявачка Ліна Хорн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з мастацтвазнаўцам Мікалаем Паграноўскім. Госць у студыі – дырэктар Палаца мастацтва Дзмітрый Зінкевіч;
- у 13:05 і 21:10 – выбраныя творы Стыві Уандэра;
- у 13:30 - “Духоўная спадчына”: Уладзімірская ікона Божай Маці;
- у 14:05 – мелодыі Франка Чэрчыля, Яўгена Глебава і Леанарда Бернстайна;
- у 14:15 і 23:00 – раман Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і ў 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: тэнар Расэл Уотсан;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – паэт Віктар Шніп;
- у 15:15 – творы Усевалада Грыцкевіча і Ларысы Мурашкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з новымі старонкамі казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: голас народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага;
- у 17:30 – вакальны цыкл Валерыя Гаўрыліна “Вечарок”;
- у 19:00 – запісы традыцыйных дацкіх мелодый у выкананні Элен Блум;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: мелодыі з фестывалю ў Салатурне (Швейцарыя);
- у 23:30 – запісы Валянціны Панамаровай.
У праграме магчымы змены.