9 верасня: госці эфіру – намеснік дырэктара НЦСМ Алеся Іназемцава і куратар выставы “Злучаныя разам” і мастак Хрысціна Высоцкая

09.09.2021 

Чацвер, 9 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – джазавыя мелодыі ад Мэла Тармэ;
- у 02:00 – Бэні Гудмэн іграе Моцарта;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару Ірыны Бржэўскай;
- у 09:00 – мелодыі Антона Рубінштэйна і Роберта Шумана;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – сюіта “Матухны гуска” Марыса Равэля;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: біг-бэнд Боба Мінтцэра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – намеснік дырэктара НЦСМ Алеся Іназемцава і куратар выставы “Злучаныя разам” і мастак Хрысціна Высоцкая;
- у 13:05 і 21.10 – малдаўскі эстрадны выканаўца Іон Суручану;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”:фрагменты музычнай камедыі “Несцерка” Рыгора Суруса;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі віяланчэліст і кампазітар Гаспар Клаус;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – творы Уладзіміра Кур'яна, Вячаслава Кузняцова, Сяргея Бельцюкова і Алега Залётнева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: народны артыст Беларусі Сцяпан Бірыла ўспамінае пра знаёмства з тэатрам;
- у 17:30 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 19:00 – аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Цуда-птах” (1 частка);
- у 22:15 – фрагменты опер Джузепе Вердзі, Джаакіна Расіні, Жоржа Бізэ, Мадэста Мусаргскага;
- у 23:30 – запісы Філа Колінса.

У праграме магчымы змены.