16 верасня: Госці эфіру – загадчык аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны к.г.н. Анастасія Касцюкевіч і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН к.г.н. Станіслаў Юрэцкі;

15.09.2021 

Чацвер, 16 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы Аніты Уорд;

- у 02:00 – The Swingle Singers;

- у 06:10 – джаз-аркестр Аляксандра Цфасмана;

- у 09:00 – творчасць каралеўскага лютніста Валянціна Бакфарка;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” чытае артыст Валерый Шушкевіч;

- у 11:30 – Канцэрт рэ мінор Эдуара Лало;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: спявае Наталі Коул;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – загадчык аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны кандыдат гістарычных навук Анастасія Касцюкевіч і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН кандыдат гістарычных навук Станіслаў Юрэцкі;

- у 13:05 і 21.10 – блюзмен Крыс Ры;

- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: казачная музыка з оперы Рыхарда Вагнера і Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: паўднёвакарэйскі піяніст Yiruma;

- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;

- у 15:15 – творы Галіны Гарэлавай і Дзмітрыя Смольскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”;

- у 17:30 – музыка Эдварда Грыга да драмы Генрыка Ібсена “Пэр Гюнт”;

- у 19:00 – аркестравыя творы Алесандра Скарлаці;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Здарэнне з Яўсейкам” (1 частка);

- у 22:15 – “Музычны вечар”: Дзмітрый Смольскі;

- у 23:30 – запісы Робі Уільямса.

У праграме магчымы змены.