20 верасня: госця студыі – дырэктар Цэнтралізаванай сістэма дзяржаўных бібліятэк горада Мінска Алена Матвеева

17.09.2021 

У панядзелак, 20 верасня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы вакальнага дуэта Таццяны і Сяргея Нікіціных;

- у 06:10 – запісы Анастэйшы;

- у 09:00 – музыку Генры Пёрсела, Станіслава Манюшкі, Пятра Чайкоўскага, Фрыдэрыка Шапэна і Іаганеса Брамса;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” чытае артыст Валерый Шушкевіч;

- у 11:30 – Другая фартэпіянная саната Людвіга ван Бетховена;

- у 12:10 – “Час на джаз”: французскі скрыпач Стафан Грапелі;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – дырэктар Цэнтралізаванай сістэма дзяржаўных бібліятэк горада Мінска Алена Матвеева;

- у 13:05 і 21.10 – песні з рэпертуару Мілдрэд Бэйлі;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Горварда Шора да стужкі “Маўчанне ягнят”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі кампазітар Ёхан Ёхансан;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: арт-тэрапія (2 частка);

- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Яўгена Глебава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Агенцтва састарэлых навін”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: вершы Канстанцыі Буйло;

- у 17:30 – Канцэрт для гітары з аркестрам №5 “Хельсінскі” Леа Браўэра;

- у 19:00 – ямайскі гурт “Іна дэ Ярд” і мадагаскарскае трыа “Тока Тэла” ;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы кампазітара і піяніста Анджэла Бадаламенці;

- у 23:30 – фрагмент араторыі “Сусана” Алесандра Страдэла.

У праграме магчымы змены.