Манаграфію "Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы" прэзентавалі ў Віцебску

20.09.2021

У Віцебску прэзентавалі кнігу гісторыкаў Аляксандра Косава і Дзяніса Юрчака "Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы". Тэма актуальная: сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту распаду Савецкага Саюза і запуску інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Аўтары – кандыдаты гістарычных навук – больш за 5 гадоў працавалі над манаграфіяй. Выданне адрасавана вучоным, экспертам, палітыкам, дзяржслужачым, студэнтам, а таксама ўсім аматарам гісторыі. Расказвае Аляксандр Косаў.

У кантэксце трансфармацыйных змен рэгіёна аўтары адсочваюць падыходы беларускага кіраўніцтва да ўдзелу ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і іншых аб'яднаннях. Працягвае Дзяніс Юрчак.

Манаграфія ёсць у адкрытым доступе ў інтэрнэт-прасторы – у рэпазіторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава.

Фота: sb.by