21 верасня

20.09.2021 

У аўторак, 21 верасня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – саўндтрэк да фільма “Ліхаманка суботняга вечара”;

- у 02:00 – Сімфонія №4 Іаганеса Брамса;

- у 06:10 – запісы Эміля Горавеца;

- у 09:00 – мелодыі акадэмічных кампазітараў;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” чытае артыст Валерый Шушкевіч;

- у 11:30 – оперы Шарля Гуно і Жуля Маснэ;

- у 12:10 – “Час на джаз”: трамбаніст Кіт Оры;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай;

- у 13:05 і 21:10 – Марк Бернэс;

- у 13:30 – “Кругасвет”: Італія;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: скрыпачка Ліндсі Стырлінг;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра навінкі кнігавыдання;

- у 15:15 – рамансы Станіслава Манюшкі, Антона Абрамовіча і Напалеона Орды;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з казкай Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: расповеды пра Амедэа Мадыльяні і Сымона Баранавых;

- у 17:30 – Сімфонія №1 Роберта Шумана;

- у 19:00 – творы Фрыдэрыка Шапэна;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Залатое правіла”;

- у 22:15 – музыка кампазітара Сільвена Шаво;

- у 23:30 – канцэрты Джавані Паэзіела.

У праграме магчымы змены.